Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Кст 2018

Беларусь у 2019 годзе павялічыць пастаўкі мясной прадукцыі ў Расію на 11 працэнтаў

Беларусь у 2019 годзе павялічыць пастаўкі мясной прадукцыі ў Расію на 11 працэнтаў

11 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Беларусь у 2019 годзе плануе паставіць у Расію амаль 320 тыс. т мясной прадукцыі, або на 11 працэнтаў больш за ўзровень 2018 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, які прымае ўдзел у рабоце секцыі "Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы" на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі таксама вырастуць - да 3,7 млн т, або на 2,6 працэнта. Такая дамоўленасць дасягнута паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі і будзе пацверджана вытворчымі балансамі, якія падпішуць бакі ў рамках форуму. Па просьбе расійскіх калег абазначаны тыя прадпрыемствы, якія будуць пастаўляць гэту прадукцыю ў 2019 годзе, разбілі яе па асартыменце і відах, расказаў міністр.

Леанід Заяц падкрэсліў, што ніякіх абмежаванняў па прасоўванні беларускай прадукцыі ў Расію і наадварот не павінна быць. "Не павінна быць і нейкіх надуманых прэтэнзій. Для ўрэгулявання ўсіх пытанняў ёсць адпаведнае заканадаўства, акрэдытаваныя лабараторыі і спецыялісты ветэрынарна-лабараторнага кантролю, чым і павінны кіравацца ў рабоце абодва бакі", - лічыць ён.

Паводле слоў міністра, да прадуктаў харчавання павінен быць роўны доступ і ў Беларусі, і ў Расіі. "І паколькі мы інтэгруем эканомікі нашых краін, разумеем, што павінны сумесна дапаўняць той прадукт, які завозіцца па імпарце, на што абодва бакі трацяць велізарныя валютныя сродкі. Таму, каб пазбегнуць такіх трат, прапануецца разгледзець магчымасць дапоўніць нашы харчовыя рынкі прадуктамі, вырабленымі ў Саюзнай дзяржаве. Для гэтага і будуць падпісаны харчовыя балансы, каб 2019 год стаў пераломным у гандлёвых адносінах Беларусі і Расіі менавіта ў прадуктах харчавання і сельгаспрадукцыі", - рэзюмаваў Леанід Заяц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі