Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліс 2015

Беларусь у 2016 годзе будзе старшынёй Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый "Усхоўняга партнёрства"

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2016 годзе будзе старшынёй Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый краін "Усходняга партнёрства" (EaPeReg). Такое рашэнне члены EaPeReg аднагалосна прынялі на пасяджэнні арганізацыі ў Кішынёве (Малдова), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Функцыі старшыні Беларусь у асобе Мінсувязі прымае ад Грузіі. Намеснікам старшыні сеткі выбрана Латвія, якая прадстаўляе Еўрапейскі саюз.

Як адзначылі спецыялісты, такое рашэнне дапаможа пашырэнню інтарэсаў Беларусі ў галіне электронных камунікацый ва "Усходнім партнёрстве", у тым ліку ініцыятывы па гарманізацыі лічбавых рынкаў краін - членаў ЕС і краін - удзельніц УП. Акрамя таго, старшынства будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага іміджу Беларусі ў якасці адной з вядучых краін рэгіёна ў сферы развіцця інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама развіццю партнёрскіх адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Праект EaPeReg з'яўляецца незалежнай платформай для нацыянальных органаў рэгулявання сетак і паслуг электронных камунікацый. Яго асноўная мэта - садзейнічаць сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю краін-партнёраў шляхам аказання ім падтрымкі ў развіцці рынкаў электронных камунікацый на аснове ўмацаванні доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам і краінамі "Усходняга партнёрства".

Асноўнай крыніцай фінансавання дзейнасці EaPeReg выступае праект тэхнічнай дапамогі для рэгулятараў сектара электронных камунікацый краін "Усходняга партнёрства", які падтрымліваецца на сродкі Еўрапейскага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі