Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Сак 2017

Беларусь супрацоўнічае ў гандлёва-эканамічнай сферы з 80 рэгіёнамі Расіі

31 сакавіка, Магілёў /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь супрацоўнічае ў гандлёва-эканамічнай сферы з 80 расійскімі рэгіёнамі. Важнасць гэтага адзначыў старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі "Пародненыя гарады" Барыс Батура на пленарным пасяджэнні 9-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў ​​Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у адпаведнасці з праграмай міжрэгіянальнага супрацоўніцтва заключана больш як 300 дагавораў паміж абласцямі Беларусі, Мінскам і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі, а таксама паміж беларускімі і расійскімі гарадамі, раёнамі, муніцыпальнымі ўтварэннямі.

"Лідарамі нашых дзелавых і гандлёвых узаемаадносін з'яўляюцца Маскоўская, Смаленская, Бранская, Ніжагародская, Ленінградская і Растоўская вобласці, гарады Масква, Санкт-Пецярбург, на долю якіх прыпадае больш за 70 працэнтаў тавараабароту, - адзначыў Барыс Батура. - Пабрацімскія сувязі аб'ядноўваюць 49 гарадоў і райцэнтраў Беларусі з 67 гарадамі Расіі. Значная колькасць беларускіх і расійскіх гарадоў знаходзяцца ў дагаворных адносінах аб супрацоўніцтве".

Барыс Батура звярнуў увагу, што пабрацімскія і партнёрскія сувязі нашых гарадоў уносяць важкую лепту ва ўмацаванне міждзяржаўных адносін, садзейнічаюць развіццю гандлёва-эканамічных, культурных і гуманітарных сувязей паміж дзвюма краінамі. І гэтаму ёсць канкрэтныя прыклады.

Не выпадкова месцам 9-й сустрэчы выбраны Магілёў. Сумесна з расійскімі пабрацімамі - гарадамі Тулай, Пензай, раёнам Сакаліная гара Масквы - горад шукае і знаходзіць магчымасці для новых узаемавыгадных праектаў, якія паспяхова рэалізуюцца. На пастаяннай аснове супрацоўнічаюць горад Мыцішчы і яго пабрацімы Барысаў, Баранавічы, Смалявічы.

Ёсць і нямала іншых прыкладаў пазітыўнага вопыту ўзаемадзеяння: Гродна і яго расійскіх партнёраў - Волагды, Вялікага Ноўгарада, Хімак, Віцебска і Смаленска, Бранска, Наваполацка і Пушкінскага раёна Санкт-Пецярбурга, Гомеля і Курска, Растова-на-Доне, Брэста і Арла, Нясвіжа і Гатчыны.

"Пабрацімства гарадоў я паставіў бы ў рад найбольш эфектыўных інструментаў для перамен да лепшага, важнага складніка рэалізацыі большасці задач па павышэнні ўзроўню і якасці жыцця гарадоў і гараджан, - сказаў Барыс Батура. - Зацікаўленасць у больш паспяховым развіцці свайго горада, раёна немінуча выводзіць дальнабачных кіраўнікоў на ўзаемакарысныя кантакты, на пошук унутраных і знешніх рэсурсаў. А гэта кансалідаванае ўзаемадзеянне лакальных сіл, уключаючы бізнес, адукацыйныя інстытуты, СМІ і, вядома ж, магчымасці партнёраў з іншых рэгіёнаў і краін".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі