Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2018

Беларусь стане ганаровым госцем міжнароднай выстаўкі Vietnam Expo-2018

Фота з архіва з сайта выстаўкі Vietnam Expo

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе арганізавана на міжнароднай выстаўцы Vietnam Expo, якая пройдзе ў Хашыміне з 5 па 8 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).

У гэтым годзе Беларусі прысвоены статус ганаровага госця выстаўкі. Нацыянальная экспазіцыя прадэманструе ўзоры сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, шырокі асартымент хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі, навукова-тэхнічныя распрацоўкі, навінкі фармацэўтычнай вытворчасці, прадукты харчавання і напіткі.

Удзел у Vietnam Expo пацвердзілі больш за 25 беларускіх прадпрыемстваў. У іх ліку МАЗ, МТЗ, "Белшына", Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, Ваўкавыскі мясакамбінат, "Камунарка", "Чырвоны харчавік". БелАЗ правядзе прэзентацыю інавацыйных мадэлей кар'ернай тэхнікі ў фармаце віртуальнай рэальнасці. З дапамогай VR-акуляраў можна будзе ацаніць магчымасці самазвалаў грузападымальнасцю 110 т і 130 т, прызначаных для работы ў складаных горнатэхнічных і кліматычных умовах.

Vietnam Expo - адна з буйнейшых універсальных гандлёва-эканамічных выставак Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2017 годзе ў ёй прынялі ўдзел больш за 750 кампаній з 16 краін, яе наведалі 12 тыс. чалавек. "Вялікая цікавасць да выстаўкі тлумачыцца тым, што сёння В'етнам - не толькі выгадны спажывецкі рынак, які налічвае больш за 92 млн чалавек, але і гандлёвыя вароты ва ўсю Паўднёва-Усходнюю Азію. Больш як палавіна насельніцтва В'етнама занята ў сельскай гаспадарцы, таму трактары, грузавыя аўтамабілі, шыны і камплектуючыя вельмі запатрабаваны ў гэтай краіне. Яшчэ больш магчымасцей адкрываецца тут для сусветных экспарцёраў у сферы харчавання", - расказалі ў "Белінтэрэкспа".

Арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі выступае БелГПП пры падтрымцы пасольства Беларусі ў В'етнаме, выставачным аператарам - прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі