Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2016

Беларусь разлічвае ў снежні-студзені правесці перагаворы з ЕС наконт уступлення ў СГА

21 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў снежні-студзені правесці перагаворы з ЕС наконт уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве, пастаянны прадстаўнік пры ЕС і НАТА Аляксандр Міхневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што раней па пытанні ўступлення ў СГА адбыліся сустрэчы ў Жэневе, дзе адпаведная праблематыка была абмеркавана ў адкрытым ключы. "Нам назвалі канкрэтныя тэхнічныя недахопы, якія трэба выправіць. Тут няма ніякай палітыкі", - адзначыў Аляксандр Міхневіч.

Паводле яго слоў, цяпер перагаворны працэс уваходзіць у канкрэтную каляіну. "Інакш кажучы (ЕС. - Заўвага БЕЛТА) гатовы ў снежні-студзені сесці з намі за стол перагавораў і канкрэтна нам сказаць: гэта нас не задавольвае, вось тут, калі ласка, пасуньцеся або давайце размяняем штосьці на штосьці. Гэта вельмі пазітыўныя сігналы", - заявіў пасол.

Што датычыцца візіту ў Беларусь Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, Аляксандр Міхневіч падкрэсліў вялікую важнасць гэтага органа. "У яго ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх краін ЕС, і ён падштурхоўвае кіраўнікоў дзяржаў, міністраў замежных спраў, галіновых міністраў на прыняцце канкрэтных рашэнняў, - сказаў ён. - Яны прыехалі паглядзець атмасферу ў краіне, пачуць з вуснаў кіраўніка дзяржавы, як будуць развівацца адносіны з ЕС, якія мы будуем планы, выказаць свае заклапочанасці".

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС расказаў, як Еўрасаюз можа пасадзейнічаць эканамічнай незалежнасці Беларусі. Адчувальным укладам ЕС ва ўмацаванне эканамічнай незалежнасці Беларусі могуць стаць устараненне абмежаванняў у гандлі, забеспячэнне рэальнага доступу беларускіх тавараў да рынку Еўрасаюза, аказанне садзейнічання ў выбудоўванні адносін з МВФ і павышэнні пазіцыі Беларусі ў крэдытным рэйтынгу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, актывізацыя перагавораў аб уступленні Беларусі ў СГА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі