Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2020

Беларусь разлічвае ў бягучым годзе захаваць аб'ём экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі на ўзроўні $15 млрд

Беларусь разлічвае ў бягучым годзе захаваць аб'ём экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі на ўзроўні $15 млрд

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў гэтым годзе захаваць аб'ём экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі на ўзроўні $15 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па экспарце высокатэхналагічнай прадукцыі мы плануем застацца на ўзроўні мінулага года (тады было $15 млрд) і нават крыху дабавіць. З такой прадукцыяй складана выйсці на рынак, але яна запатрабавана, нягледзячы на пандэмію, паколькі яе складана нечым замяніць", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Паводле яго слоў, Беларусь пастаўляе за мяжу высокатэхналагічную прадукцыю па такіх напрамках, як радыёэлектроніка, прыборабудаванне, машынабудаванне, экспартуе лякарствы. Важкі ўклад у экспарт уносіць ІКТ-сектар. Расце попыт і на беларускую інтэлектуальную ўласнасць. "Мы ўжо зарабілі амаль $100 млн, прадаючы свае патэнты. З улікам таго, што гэта інтэлектуальны прадукт, гэта знакавая лічба", - адзначыў старшыня ДКНТ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі