Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2015

Беларусь, Расія і Казахстан выпрацавалі папярэдні механізм па кантролі за ўкраінскім транзітам

22 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь, Расія і Казахстан правялі кансультацыі па ўказанні прэзідэнтаў краін па пытанні транзіту ўкраінскіх тавараў і тавараў з ЕС. Бакі выпрацавалі папярэдні механізм па кантролі за транзітам, механізм будзе канчаткова дапрацаваны да канца года, заявіў сёння журналістам першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў, паведамляе БЕЛТА.

"Па пытаннях транзіту ўкраінскіх тавараў або тавараў ЕС, якія транзітам ідуць праз тэрыторыю Украіны на тэрыторыю Беларусі і Казахстана, - паміж намі сёння праведзены адпаведныя кансультацыі па ўказанні прэзідэнтаў і выпрацаваны папярэдні механізм, які дасць магчымасць поўнасцю кантраляваць патокі грузаў з Украіны праз Беларусь або Расійскую Федэрацыю ў Казахстан пры поўным канваіраванні гэтых грузаў і поўнай няздольнасці якім-небудзь чынам утойваць рэальнае паступленне ўкраінскіх тавараў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі пад маркай транзіту", - сказаў Ігар Шувалаў.

Напярэдадні на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што краіны ЕАЭС выпрацуюць меры абароны рынку пасля пачатку дзеяння з 1 студзеня 2016 года зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, не толькі Расія, але і астатнія члены ЕАЭС дэманструюць заклапочанасць у сувязі з гэтым. "Складваецца сур'ёзная сітуацыя адносна зоны свабоднага гандлю СНД. Не толькі ў Расіі, але і ва ўсіх нас ёсць пэўная заклапочанасць наконт гэтага", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Расійская Федэрацыя вяла перагаворы з Еўрасаюзам на гэту тэму. Як было даложана кіраўнікам дзяржаў, ніякіх дамоўленасцей пакуль няма. "Ёсць апасенне, што і размовы больш не будзе да 1 студзеня, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму можа скласціся сітуацыя, калі тавар Украіны будзе замешчаны таварам Еўрасаюза, а іх тавар хлыне на нашу тэрыторыю".

Яшчэ большыя апасенні выклікае тое, што тавар Еўрасаюза, трапіўшы ва Украіну па нулявой пошліне, дзякуючы зоне свабоднага гандлю з СНД можа трапіць на тэрыторыю ўсёй Садружнасці, калі гэты рынак не будзе абаронены. У Расіі прыняты ўжо меры, каб абараніць рынак ад такой сітуацыі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, было прынята рашэнне, што на працягу I квартала 2016 года гэта пытанне будзе вывучацца, а на працягу паўгоддзя будзе ажыццёўлены пераход на электроннае дэклараванне тавараў, якія будуць перамяшчацца ў ЕАЭС. Падобная сістэма прымяняецца паміж Беларуссю і Расіяй. Яна можа быць узята за аснову ў саюзе, аднак магчыма, што будзе выпрацаваны нейкі новы метад. "За паўгода мы дамовіліся выпрацаваць гэтыя варыянты", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Пасля пасяджэння старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка растлумачыў, што адзіную інфармацыйную сістэму ўліку тавараў, што паступаюць у ЕАЭС, плануецца стварыць за паўгода. Яна дасць магчымасць улічваць і ўзаемна прадастаўляць інфармацыю па ўсіх таварах, што паступаюць на тэрыторыю ЕАЭС. "Гэта тое, што пакуль да гэтага часу не ўдавалася зрабіць як адзінае інфармацыйнае асяроддзе для ўсіх пяці мытных службаў, што стварала б зразумелую, празрыстую сітуацыю з рухам адпаведных тавараў па тэрыторыі ЕАЭС", - адзначыў ён.

На працягу паўгода будуць весціся маніторынг за вынікамі пагаднення аб зоне свабоднага гандлю Украіны і ЕС, выпрацоўвацца прававыя і тэхнічныя інструменты абмену інфармацыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі