18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме місію МАГАТЭ па фізічнай абароне IPPAS (International Physical Protection Advisory Service - Міжнародная кансультатыўная місія па фізічнай абароне). Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржатамнагляду, паведамляе БЕЛТА.
На базе Дзяржатамнагляду 16-18 мая праведзены нацыянальны семінар па падрыхтоўцы ў Беларусі місіі МАГАТЭ IPPAS. Мерапрыемства праходзіла пад кіраўніцтвам экспертаў МАГАТЭ, Балгарыі і Вялікабрытаніі.
На семінары абмяркоўваліся пытанні дзейнасці МАГАТЭ ў галіне забеспячэння фізічнай ядзернай бяспекі, Канвенцыя аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу і папраўка да Канвенцыі аб фізічнай абароне 2005 года. Асаблівая ўвага была ўдзелена разгляду працэдуры падрыхтоўкі, арганізацыі і правядзення IPPAS-місіі з улікам вопыту краін, якія прымалі яе раней.
Удзел у семінары прынялі 34 прадстаўнікі МНС, МУС, МЗС, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінтранспарту, ААЦ пры Прэзідэнце, НАН Беларусі, Дзяржпагранкамітэта, Дзяржваенпрама, Следчага камітэта, РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".