Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2016

Беларусь прапануе Расіі актывізаваць стварэнне сумесных вытворчасцей

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Расіі актывізаваць стварэнне сумесных вытворчасцей, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне стварэння сумесных кампаній было ключавым на папярэднім Форуме рэгіёнаў у Сочы. "На жаль, іх колькасць не павялічылася, а, наадварот, знізілася да 2 256. Спад нават на 6 працэнтаў - гэта страты рабочых месц і даходаў у бюджэт, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Па прычыне аб'ектыўных абставін, калі ёсць праблемы ў рабоце з далёкім замежжам, і беларускаму, і расійскаму бізнесу адкрываюцца значныя магчымасці для вядзення сумеснай інвестыцыйнай камерцыйнай дзейнасці. Калі штосьці не задавольвае ў заканадаўстве, давайце абмяркоўваць".

"Стварэнне сумесных расійска-беларускіх кампаній, а таксама іх арганізацыю з удзелам рэзідэнтаў з трэціх краін нам мэтазгодна разглядаць як прыярытэт нашага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

У плане супрацоўніцтва з трэцімі краінамі асноўнымі партнёрамі могуць стаць Індыя і Кітай. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, гэтыя краіны становяцца глабальнымі цэнтрамі ўплыву, што фарміруюць сістэму міжнародных адносін, і расійска-беларускаму саюзу выгадна ўдзельнічаць у працэсах пабудовы шматпалярнага свету.

"Разлічваем, што ЕЭК актывізуе работу над дагаворам аб зоне свабоднага гандлю ЕАЭС з Індыяй. Эканоміка Індыі развіваецца высокімі тэмпамі, расце плацежаздольны попыт, што выклікае цікавасць не толькі ў беларускіх і расійскіх кампаній, але і транснацыянальных карпарацый", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі. Перспектыўнымі галінамі для расійска-беларускага супрацоўніцтва з Індыяй могуць стаць фармакалогія, ваенна-прамысловы комплекс, інфармацыйная сфера.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі