Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Лют 2015

Беларусь прапануе Індыі распрацаваць дарожную карту двухбаковых адносін

24 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Індыі распрацаваць дарожную карту двухбаковых адносін. Адпаведную прапанову індыйскаму боку агучыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Маноджам Кумарам Бхарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і іншых відаў супрацоўніцтва з Індыяй і прапанаваў распрацаваць дарожную карту як доўгатэрміновы дакумент двухбаковых адносін. "Выкананне таго комплекснага плана, які быў прыняты раней, фактычна завяршаецца ў 2015 годзе, таму ўжо можна гаварыць аб сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Маноджам Кумарам БхарціНа думку старшыні верхняй палаты беларускага парламента, у дарожнай карце трэба адлюстраваць наступныя асноўныя пытанні: палітычныя кантакты, візіты, узаемная падтрымка на міжнародным узроўні, парламенцкія кантакты.

"Актуальнай з'яўляецца работа над дагаворам аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Індыяй. Год таму мною была ініцыіравана гэта работа з Еўразійскай эканамічнай камісіяй, я думаю, што ў бліжэйшы час адбудуцца адпаведныя сустрэчы, дзе будуць абмеркаваны неабходныя для гэтага падыходы, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Да таго ж нам трэба яшчэ раз правесці своеасаблівую рэвізію і паглядзець на вузкія месцы, якія перашкаджаюць развіццю двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва". Спікер лічыць, што традыцыйныя формы ўзаемадзеяння ў пэўнай ступені вычарпалі сябе, таму ён прапануе беларускаму і індыскаму бакам абмеркаваць пытанні ўзаемных прэферэнцый для актывізацыі гандлю.

Акрамя актуальнага стану беларуска-індыйскіх гандлёва-эканамічных адносін, удзельнікі перагавораў абмеркавалі пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва, інвестыцыйнай палітыкі. Бакі запланавалі разгледзець парадак дня маючага адбыцца пасяджэння беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры, правядзенне якога намечанана на 18-19 сакавіка бягучага года, а таксама абмеркавалі магчымы афіцыйны візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі