Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2015

Беларусь прапануе Азербайджану пастаўкі аўтобусаў і паяздоў

28 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Азербайджану пастаўкі аўтобусаў і паяздоў і ўдзел ва ўдасканаленні транспартнай інфраструктуры. З такой прапановай звярнуўся 28 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка да свайго азербайджанскага калегі Ільхама Аліева на перагаворах у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі не без гордасці адзначыў высокую выніковасць сумеснага з Азербайджанам праекта па зборцы беларускіх трактароў МТЗ, тэхнікі МАЗ і МЗКЦ на Гянджынскім аўтамабільным заводзе. З 2007 года на яго плошчах сабрана больш як 6 тыс. трактароў "Беларус" і амаль 3 тыс. аўтамабіляў і прычэпаў.

На думку беларускага лідара, нямала магчымасцей для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння і ў іншых сферах. Так, беларускі бок можа прапанаваць недарагія, але надзейныя аўтобусы МАЗ малога і сярэдняга класа для ўдасканалення транспартных зносін, а таксама чыгуначныя пасажырскія паязды, што выпускаюцца сумесна са швейцарскай кампаніяй "Штадлер". Для гарадскіх перавозак - камфартабельныя аўтобусы на экалагічных газагенератарных рухавіках, зборку якіх можна наладзіць у Азербайджане.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускі ўдзел будзе карысным і ў далейшым удасканаленні транспартнай інфраструктуры Азербайджана. Напрыклад, у праектаванні ліній і пастаўцы абсталявання для арганізацыі руху скораснага гарадскога рэйкавага транспарту паміж цэнтрам Баку і яго прыгарадамі. У тым ліку ў забеспячэнні дадатковых камфортных умоў зносін з аэрапортам імя Гейдара Аліева.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі