Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2015

Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на МАКС-2015 у падмаскоўным Жукоўскім

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на XII Міжнародным авіяцыйна-касмічным салоне МАКС, які пройдзе з 25 па 30 жніўня 2015 года на тэрыторыі транспартна-выставачнага комплексу "Расія" (Жукоўскі, Маскоўская вобласць). Аб гэтым паведаміў БЕЛТА прадстаўнік Дзяржкамваенпрама па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.

На нацыянальнай пляцоўцы свае магчымасці ў галіне вытворчасці (мадэрнізацыі), рамонту вузлоў (механізмаў, прыбораў) для авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраення прадставяць ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод", ААТ "Мінскі навукова-даследчы інстытут радыёматэрыялаў", ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплэй", ЗАТ "Белтэхэкспарт". Прадпрыемствы абароннага сектара эканомікі Беларусі на салоне таксама будуць прадстаўлены экспазіцыямі ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", ТАА "Абаронныя ініцыятывы", ЗАТ "Аэрамаш", ТАА "2ТС Інжынірынг", ААТ "Інтэграл".

У ходзе работы МАКС-2015 беларускі бок плануе правесці перагаворы і сустрэчы з кіраўніцтвам федэральных органаў выканаўчай улады, арганізацый і прадпрыемстваў Расіі, а таксама з кіраўнікамі дэлегацый замежных дзяржаў па перспектывах супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай галіне.

Узначаліць беларускую дэлегацыю старшыня Дзяржкамваенпрама Сяргей Гурулёў.

Акрамя Беларусі нацыянальныя экспазіцыі прадставяць такія краіны, як Германія, Францыя і ЗША, Індыя, Кітай, Іран, Канада, Швейцарыя, Чэхія. Толькі ў ходзе экспазіцыйнай дзейнасці плануецца ўдзел 760 кампаній з 30 краін. Сярод іх такія гіганты авіякасмічнай прамысловасці, як Airbus Group, Boeing, Pratt & Whitney, Safran і Rolls-Royce.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі