Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2023

Беларусь прадставіла на форуме "Армія-2023" шырокі спектр прадукцыі абароннай прамысловасці

Беларусь прадставіла на форуме
Фота "Ваяр"

14 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прадставіла ў Расіі на Міжнародным ваенна-тэхнічным форуме "Армія-2023" шырокі спектр прадукцыі абароннай прамысловасці. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у час цырымоніі адкрыцця форуму, якая адбылася 14 жніўня ў падмаскоўным кангрэсна-выставачным цэнтры "Патрыёт", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўмовах глабальнай нестабільнасці і беспрэцэдэнтнага націску калектыўнага Захаду на дзяржавы, якія праводзяць уласную суверэнную і незалежную палітыку, форум "Армія" стаў сімвалам устанаўлення і развіцця стратэгічнага партнёрства, - канстатаваў Віктар Хрэнін. - На яго пляцоўцы мы маем магчымасць прадэманстраваць існуючы навукова-тэхнічны, тэхналагічны, прамысловы, а галоўнае - абаронны патэнцыял. Гэта шырокамаштабнае міжнароднае мерапрыемства дае магчымасць сумесна знаходзіць шляхі вырашэння найскладанейшых праблем у галіне забеспячэння нацыянальнай, рэгіянальнай і глабальнай бяспекі з улікам інтарэсаў усіх суб'ектаў міжнародных адносін".

Адным з яркіх прыкладаў такой сумеснай работы міністр назваў умацаванне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы, што стала вынікам узаемавыгаднай кааперацыі і ўзмацнення інтэграцыйных працэсаў паміж прадпрыемствамі беларускага і расійскага абаронна-прамысловых комплексаў. "З задавальненнем адзначу, што на форуме "Армія-2023" прадстаўлены шырокі спектр прадукцыі абаронных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Запрашаю паважаных удзельнікаў і гасцей форуму наведаць стэнды Рэспублікі Беларусь, каб асабіста азнаёміцца з прадстаўленымі экспанатамі", - сказаў ён.

Паводле слоў міністра абароны Беларусі, форум "Армія" з'яўляецца адной з буйнейшых сусветных выставак узбраенняў і ваеннай тэхнікі, традыцыйна на ім прадстаўляюцца найноўшыя дасягненні абароннай прамысловасці, увасабленні інжынернай і навукова-вытворчай думкі. "Удзел у яго рабоце прадстаўнікоў абаронных ведамстваў і кампаній з розных рэгіёнаў свету сведчыць пра значнасць мерапрыемства для ўмацавання міждзяржаўнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і сумеснага будаўніцтва і развіцця абароннага патэнцыялу дзяржаў-удзельніц", - падкрэсліў ён.

Штогод гэта маштабная зброевая экспазіцыя збірае вядучых сусветных спецыялістаў у галіне інавацыйных распрацовак, накіраваных на забеспячэнне бяспекі. Тут прадастаўлена ўнікальная магчымасць для канструктыўнага абмеркавання прафесійных пытанняў, абмену назапашаным вопытам, вывучэння найноўшых дасягненняў у галіне ўкаранення перадавых тэхналогій у вытворчасць і мадэрнізацыю ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Віктар Хрэнін выказаў упэўненасць, што форум паслужыць развіццю міждзяржаўнага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, стане зыходнай кропкай для стварэння новых і развіцця існуючых дзелавых кантактаў, а таксама ўнясе свой істотны ўклад у стварэнне бяспечнай і мірнай будучыні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі