Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2017

Беларусь плануе захаваць у 2017 годзе аб'ём паставак прадуктаў харчавання на расійскі рынак

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе захаваць у 2017 годзе аб'ём паставак прадуктаў харчавання на расійскі рынак, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай стратэгіі развіцця экспарту Расія застаецца самым важным гандлёва-эканамічным партнёрам. Мы туды пастаўляем ільвіную долю сельгаспрадукцыі, і гэта сведчыць аб тым, што Беларусі ўдалося дабіцца папулярнасці і высокай лаяльнасці спажыўцоў да нашых тавараў. Стратэгія такая - захаваць на расійскім рынку тое, чаго мы дасягнулі за мінулыя гады, той аб'ём і ўзровень паставак, а дадатковы аб'ём сельгаспрадукцыі, які плануем вырабляць (у мясе і малаку), абавязкова дыверсіфікаваць", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці нагадаў, што Расія цяпер актыўна займаецца пытаннямі імпартазамяшчэння, у тым ліку і па сельскагаспадарчай прадукцыі. "Гэта правільны шлях, мы тое ж самае рабілі некалькі дзесяцігоддзяў таму, цяпер мы экспартна арыентаваная дзяржава. Нам неабходна дамаўляцца з расійскім бокам аб варыянтах сумеснай работы і паставак нашай прадукцыі на іх рынак. Мы дабіваемся таго, каб беларускі тавар не ўспрымаўся як чысты імпарт, тым больш цяпер дзейнічаюць такія інтэграцыйныя аб'яднанні, як Саюзная дзяржава, ЕАЭС. Многія эксперты і палітыкі згаджаюцца, што мы павінны фарміраваць адзіны рынак, мы ж не ствараем перашкод расійскаму Danone, які вязе да нас ёгурты. У Расіі шмат ніш, дзе не хапае прадукцыі, і нам трэба разам працаваць над тым, каб накарміць абодва нашы народы", - адзначыў ён.

Пры гэтым Аляксей Багданаў растлумачыў, што ёсць і недружалюбныя дзеянні ў адрас беларускай прадукцыі. "Часткова яны абгрунтаваны, але праблема па якасці і бяспецы надуманая. Ні адна краіна свету не выказвае прэтэнзіі да якасці і бяспецы нашай прадукцыі", - падкрэсліў ён.

Прадстаўнік Мінсельгасхарча паведаміў, што Расія займае самую вялікую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме экспарту - 94,5 працэнта, за 11 месяцаў 2016 года пастаўлена прадукцыі на суму $1,946 млрд. "Гэта крыху менш, чым у папярэднім годзе (99,7 працэнта). Гандлявалі з усімі рэгіёнамі Расіі, але больш за ўсё прадукцыі экспартавалі ў Маскву (20 працэнтаў), Санкт-Пецярбург (11,6 працэнта) і Маскоўскую вобласць (30,5 працэнта)", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі