Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Кст 2020

Беларусь плануе скараціць імпарт прыроднага газу

Беларусь плануе скараціць імпарт прыроднага газу
Міхаіл Малашанка. Фота з архiва

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе скарачаць імпарт прыроднага газу, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь імпартуе вялікую частку спажываемых энергарэсурсаў. У сувязі з гэтым мы праводзім палітыку энергазберажэння, уключэння ў паліўна-энергетычны баланс мясцовых і аднаўляльных крыніц энергіі. Яна прыносіць свае вынікі. Але мы добра разумеем, што нам трэба ісці наперад. У наступнай пяцігодцы плануем увесці ў эксплуатацыю не менш за 500 МВт цеплагенерыруючых магутнасцей з выкарыстаннем біяпаліва ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Разлічваем таксама, што ў наступныя пяць гадоў, у тым ліку ў сувязі з уводам АЭС, будзе дадзена развіццё новым электратэхналогіям, якія дазволяць максімальна выключыць з паліўна-энергетычнага балансу прыродны газ, нафтапрадукты. У планах і развіццё АКЭ, іх максімальная інтэграцыя ў энергасістэму", - сказаў Міхаіл Малашанка.

Паводле яго слоў, наступная пяцігодка будзе адзначана прарыўнымі тэхналогіямі не толькі ў галіне паліўна-энергетычнага балансу, але і ў прамысловасці, будаўніцтве. "Яны таксама дадуць магчымасць максімальна адысці ад імпарту прыроднага газу, вуглевадародаў у цэлым. Гэта звязана ў тым ліку з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі па зніжэнні выкідаў вуглякіслага газу", - адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі