8 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь плануе павялічыць закупкі рысу ў В'етнаме больш як у 3 разы да 1,5 тыс.т. Аб гэтым паведаміў 8 снежня журналістам старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Валерыя Іванова, цяпер Беларусь закупіла рыс у аб'ёме 400 т. Ён пацвердзіў, што цяпер закупкі рысу з В'етнама ідуць праз пасрэднікаў, і паабяцаў на працягу года выправіць сітуацыю, закупляючы гэтыя крупы без пасрэднікаў.
Валерый Іваноў адзначыў, што Белкаапсаюз ужо некалькі гадоў закупляе в'етнамскую сельгаспрадукцыю, пры гэтым асноўная крыніца паставак - рыс. Паводле яго слоў, кожная другая прададзеная ў Беларусі тона рысу - в'етнамская.
Ён падкрэсліў, што Белкаапсаюз мае намер актывізаваць работу па закупках у В'етнаме кавы, чаю, фруктаў, рыбнай прадукцыі.
У той жа час беларускі бок мае намер нарасціць экспарт у В'етнам вырабаў з футра, інтарэс да якіх тут ёсць, і некаторыя іншыя віды прадукцыі.
Старшыня праўлення Белкаапсаюза выказаў надзею, што праведзены ў Ханоі Беларуска-в'етнамскі бізнес-форум пасадзейнічае заключэнню новых дамоўленасцей.