Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Жнв 2015

Беларусь плануе максімальна прадставіць свае дасягненні на другім Форуме рэгіёнаў у Сочы

3 жніўня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Беларусь плануе максімальна прадставіць свае дасягненні на другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы і разлічвае на заключэнне новых выгадных кантрактаў і пагадненняў. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у час селектарнай нарады, у ходзе якой абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў: "Беларусі прадастаўляецца ўнікальны шанс сур'ёзна прадэманстраваць дасягненні, якія ёсць у нас у рэальным сектары эканомікі, у сектары паслуг і, безумоўна, заключыць новыя пагадненні і кантракты". На гэта, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, арыентаваў удзельнікаў форуму і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Новыя кантракты будуць садзейнічаць павелічэнню экспарту, а экспарт, як вядома, - гэта адзін з ключавых прыярытэтаў Беларусі. "Ад гэтага залежыць не толькі дабрабыт прадпрыемстваў, але і стан спраў на фінансавым рынку краіны ў цэлым", - дадаў спікер.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што часу да правядзення форуму засталося не так і шмат (крыху больш за месяц). Сёння Міхаіл Мясніковіч сабраў селектар, каб выслухаць справаздачы прадстаўнікоў рэгіёнаў, а таксама шэрага міністэрстваў і ведамстваў. Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, заключэння кантрактаў і дагавораў на другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, арганізацыі выстаўкі прамысловай прадукцыі, а таксама кірмашу-продажу беларускіх тавараў.

У цэлым старшыня Савета Рэспублікі канстатаваў, што праграма, выпрацаваная арганізацыйным камітэтам форуму, узгоднена. З беларускага боку яго ўзначальвае намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі. "Праграма ёсць, канцэпцыі ўсіх мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў рамках гэтага форуму, таксама вызначаны (і па рабоце ў секцыях, і па пленарных пасяджэннях, па правядзенні выстаўкі і кірмашу)", - дадаў спікер. Акрамя таго, урадам Беларусі прыняты неабходныя рашэнні, якія датычацца правядзення выстаўкі прамысловай прадукцыі Беларусі, а таксама кірмашу-продажу айчынных тавараў.

Як паведамлялася, другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 17-18 верасня ў Сочы. Першы форум прайшоў у Мінску 5-6 чэрвеня 2014 года. З расійскага боку ўдзел у ім прынялі 188 чалавек (былі прадстаўлены 19 рэгіёнаў), з беларускага - 117 чалавек. Удзельнікі ў тым ліку звярнулі ўвагу на стан і ключавыя праблемы ўзаемадзеяння ў галіне АПК, выпрацавалі рэкамендацыі, якія будуць садзейнічаць правядзенню ўзгодненай аграрнай палітыкі і забеспячэнню харчовай бяспекі ў Саюзнай дзяржаве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі