Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Кст 2017

Беларусь пасля ўводу АЭС будзе імпартаваць электраэнергію ў выпадку эканамічнай мэтазгоднасці

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пасля ўводу АЭС будзе імпартаваць электраэнергію ў выпадку эканамічнай мэтазгоднасці, заявіў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык сёння на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З уводам Беларускай АЭС імпарт электрычнай энергіі будзе ажыццяўляцца толькі ва ўмовах эканамічнай мэтазгоднасці", - сказаў Уладзімір Патупчык.

Выпрацоўка электраэнергіі на АЭС у базавым рэжыме складзе каля 18 млрд кВт.гадз. Доля выпрацоўкі электраэнергіі ў агульным балансе (з улікам росту спажывання электрычнай энергіі ў краіне да 40 млрд кВт.гадз) складзе больш за 40 працэнтаў. Запуск уласнай АЭС забяспечыць штогадовае замяшчэнне 5 млрд куб.м імпартуемага прыроднага газу і зніжэнне выкідаў парніковых газаў на 7-10 млн т у год.

"Развіццё атамнай энергетыкі - гэта новы інтэлектуальны і тэхналагічны імпульс у развіцці краіны і забеспячэнне дадатковых гарантый умацавання дзяржаўнай незалежнасці і эканамічнай самастойнасці", - падкрэсліў міністр.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі