24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пашырае супрацоўніцтва з адным з сусветных лідараў на рынку энергетычнага і суднавага машынабудавання - кампаніяй Wärtsilä Finland Oy з Фінляндыі. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута ў ходзе перагавораў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Фінляндыі Аляксея Самасуева з кіраўніцтвам кампаніі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны ў Фінляндыі.
У час рабочай паездкі ў горад Вааса кіраўнік дыпмісіі наведаў офіс кампаніі Wärtsilä Finland Oy, дзе правёў перагаворы з віцэ-прэзідэнтам, кіруючым дырэктарам, кіраўніцтвам структурных падраздзяленняў. "Пасол азнаёміўся з працэсам вытворчасці энергаабсталявання для электрастанцый, актуальнымі інавацыйнымі тэхналогіямі і распрацоўкамі па ўдасканаленні экалагічных і эканамічных стандартаў", - адзначылі ў пасольстве.
Бакі абмеркавалі ўдзел фінляндскай кампаніі ў бягучых энергетычных праектах у Беларусі, а таксама дамовіліся аб выпрацоўцы новых прапаноў па пашырэнні кантактаў паміж нашай краінай і Wärtsilä Finland Oy ў энергетычнай сферы.