6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падзеліцца з Кубай вопытам стварэння сучасных аграпрамысловых вытворчасцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС па выніках праведзенай напярэдадні сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Аляксандра Аляксандрава з міністрам сельскай гаспадаркі Кубы Густава Радрыгесам Ральера.
На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай у галіне сельскай гаспадаркі. "Густава Радрыгес пацвердзіў зацікаўленасць у стварэнні на тэрыторыі Кубы сучасных аграпрамысловых комплексаў з улікам беларускага вопыту і магчымага прыцягнення мэтавых крэдытных рэсурсаў", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Пасол Беларусі адзначыў важнасць работы па гэтых напрамках і гатоўнасць беларускага боку аказаць садзейнічанне Кубе па перадачы вопыту стварэння сучасных аграпрамысловых вытворчасцей. "Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі сумесных дзеянняў з улікам прыярытэтных напрамкаў развіцця эканомікі Кубы", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена развіццю праектаў па пастаўках тэхнікі МТЗ і запасных частак. Бакі таксама абмеркавалі пытанне аб закупцы кубінскім бокам тэхнікі МАЗ.