Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліс 2018

Беларусь пачала пастаўляць мяса птушкі ў Кітай

Беларусь пачала пастаўляць мяса птушкі ў Кітай

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пачала пастаўляць мяса птушкі ў Кітай, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у час III Экспартнага форуму "Беларусь мясная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У студзені-верасні 2018 года экспарт мяса птушкі склаў 125 тыс. т на агульную суму $186 млн. Пастаўкі ажыццяўляліся ў 14 краін свету. Нарошчваюцца пастаўкі ў Арменію, Азербайджан, Кыргызстан, Расію, Таджыкістан, Узбекістан, В'етнам, Грузію. Нам удалося паспяхова прайсці сертыфікацыю для паставак мяса птушкі на кітайскі рынак. Пачаты першыя адгрузкі, на сёння пастаўлена 207 т. Тавар прыбыў ужо ў Кітай. Да канца года плануем пашырыць асартымент пастаўляемай прадукцыі, дадаткова сертыфікаваўшы для кітайскага рынку субпрадукты, лапкі і некаторыя іншыя часткі птушкі, якія не ўвайшлі ў першапачатковы спіс. Гэта дасць магчымасць значна ўзмацніць нашы пазіцыі на гэтым рынку", - сказаў Аляксей Багданаў.

У студзені-верасні 2018 года было пастаўлена на экспарт больш як 110 тыс. т ялавічыны на суму $401 млн. Асноўныя пастаўкі ажыццяўляюцца ў Расію, Казахстан, Азербайджан, Арменію. "Поспехам 2018 года можна назваць пачатак паставак ялавічыны ў Кітай - 116 т на суму $540 тыс.", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

На права паставак ялавічыны ў КНР цяпер сертыфікаваны два беларускія мясакамбінаты - ТАА "Вялес-Міт" і ААТ "Магілёўскі мясакамбінат". Таксама для паставак у Кітай адкрыты пяць птушкафабрык - ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", СЗАТ "Сервалюкс", ААТ "Смалявічы Бройлер".

III Экспартны форум "Беларусь мясная" праходзіць у Мінску 20-21 лістапада. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і галіновы часопіс "Продукт.BY". Удзельнікамі мерапрыемства сталі дэлегаты з 10 краін. На форуме пройдуць адкрытыя дыскусіі па дыверсіфікацыі экспартных паставак, узаемадзеянні вытворчых кампаній з рознічнымі сеткамі, новым тэхрэгламентам і функцыянаванні электроннай сістэмы ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і прасочвальнасці жывёл.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі