Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Лют 2018

Беларусь ініцыіруе распрацоўку праграмы лічбавай трансфармацыі ЕАЭС

2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ініцыіруе распрацоўку праграмы лічбавай трансфармацыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную прапанову агучыў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ў Алматы на пленарным пасяджэнні міжнароднага форуму "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што толькі скаардынаваныя дзеянні ў рамках рэалізацыі агульнага лічбавага парадку дня дадуць магчымасць ЕАЭС замацавацца на лідарскіх пазіцыях як у маштабе еўразійскага кантынента, так і ў свеце.

У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр прапанаваў разгледзець дзве беларускія ініцыятывы. Першая - інтэграцыя лічбавай інфраструктуры краін ЕАЭС, якая прадугледжвае не толькі ўвядзенне адзіных стандартаў, але і агульнае кіраванне фізічнай інфраструктурай. Прапануецца сфарміраваць паўнацэнныя лічбавыя транспартныя калідоры ў напрамку ўсход-захад.

Другая ініцыятыва заключаецца ў пераходзе ад узгодненай палітыкі ў лічбавай сферы да адзінай стратэгіі краін - удзельніц саюза. "Мы бачым, што на практыцы нашы краіны маюць не толькі розную скорасць, але часам і розны напрамак пераўтварэнняў. Гэта датычыцца і развіцця лічбавай эканомікі, і заканадаўства. Замест аб'яднання намаганняў мы, у лепшым выпадку, рухаемся паралельным курсам", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

З улікам гэтага Беларусь прапануе распрацаваць агульную праграму лічбавай трансфармацыі ЕАЭС, прычым не на ўзроўні агульных прынцыпаў і падыходаў (яны і так зразумелыя), а з канкрэтнымі мерапрыемствамі і тэрмінамі іх рэалізацыі. "Толькі ў гэтым выпадку мы зможам гаварыць аб сапраўднай, а не дэкларатыўнай інтэграцыі ў лічбавай сферы", - лічыць Андрэй Кабякоў.

Раней кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС была адобрана заява аб лічбавым парадку дня саюза, прыняты асноўныя напрамкі яго раэлізацыі і парадак прапрацоўкі ініцыятыў. "Але практычная рэалізацыі ідзе, адкрыта скажам, вельмі цяжка", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Між тым краіны саюза шмат што робяць на нацыянальным узроўні. У Беларусі інфарматызацыя аб'яўлена прыярытэтам, краіна сёння займае 32 месца ў свеце па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і мае намер увайсці ў топ-30 рэйтынгу.

Мэтай форуму "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі" з'яўляецца пашырэнне рэгіёна ЕАЭС у глабальнай лічбавізацыі, умацаванне партнёрства ў гэтай сферы сярод краін-удзельніц. Асноўная тэма дыскусій - інтэграцыя інфармацыйных сістэм дзяржаў саюза. Праграма складаецца з пленарнай сесіі з удзелам прэм'ер-міністраў краін СНД, старшыні калегіі ЕЭК і міжнародных экспертаў, а таксама тэматычных сесій "Інавацыі і тэхналагічнае прадпрымальніцтва", "Лічбавы парадак дня ЕАЭС: ініцыятывы і праекты", "Лічбавізацыя прамысловасці (Індустрыя 4.0)", "Лічбавая трансфармацыя сельскай гаспадаркі ў ЕАЭС".

У рабоце форуму прымаюць удзел прэм'ер-міністры Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана, афіцыйныя дэлегацыі Азербайджана і Таджыкістана, а таксама прадстаўнікі шэрага буйных міжнародных ІТ-кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі