Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2015

Беларусь нацэлена на аднаўленне аб'ёмаў узаемнага тавараабароту з Бангладэш

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь спадзяецца аднавіць аб'ёмы ўзаемнага тавараабароту з Бангладэш. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Федарчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, гэта вельмі важна, таму што цяпер стаіць задача аднавіць аб'ёмы тавараабароту, якога мы дасягнулі ў 2013 годзе. У гэтым сэнсе гэта быў самы паспяховы год - амаль $130 млн", - адзначыў ён.

Сёння ў Мінску ў БелГПП праходзіць трэцяе пасяджэнне савета Дзелавога супрацоўніцтва Беларусь - Бангладэш. У ходзе яго будуць абмеркаваны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Акрамя таго, пройдуць дзелавыя перагаворы паміж прадстаўнікамі беларускіх і бангладэшскіх кампаній.

Паводле слоў Аляксандра Федарчука, сённяшняе мерапрыемства павінна дапамагчы павялічыць узаемны тавараабарот. Ён лічыць, што гэта магчыма, паколькі ёсць сур'ёзныя напрацоўкі па шэрагу напрамкаў. Перш за ўсё ёсць дамоўленасць аб пастаўцы калійных угнаенняў, вядуцца перагаворы аб магчымасці паставак аўтамабіляў МАЗ, хімічных ніцей і валокнаў.

Гендырэктар Мінскага аддзялення ўпэўнены, што сённяшняя бізнес-сустрэча дасць магчымасць пашырыць кола кантактаў. У дэлегацыі з Бангладэш - прадстаўнікі будаўнічых, турыстычных, сельскагаспадарчых кампаній. Узначальвае яе міністр прамысловасці Амір Хасэйн. З беларускага боку ўдзельнічаюць каля 35 прадстаўнікоў бізнесу.

Аляксандр Федарчук адзначыў інтэнсіўны характар узаемаадносін з бангладэшскімі калегамі і паведаміў, што чацвёртае пасяджэнне савета запланавана на жнівень.

Паводле даных МЗС, беларуска-бангладэшскі тавараабарот у студзені-жніўні 2014 года склаў $48,4 млн, экспарт у Бангладэш - $30,6 млн. Забяспечана дадатнае сальда двухбаковага гандлю для Беларусі ў памеры $12,8 млн. Асноўнымі пазіцыямі экспарту ў Бангладэш з'яўляюцца калійныя ўгнаенні і прадукцыя Мінпрама, імпарту з гэтай краіны - пража з джутавых валокнаў, адзенне трыкатажнае, адзенне тэкстыльнае, тытунёвая сыравіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі