Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Крс 2023

Беларусь можа стварыць вытворчасць абсталявання для малочнай галіны ў Новасібірскай вобласці

Беларусь можа стварыць вытворчасць абсталявання для малочнай галіны ў Новасібірскай вобласці

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа стварыць вытворчасць абсталявання для малочнай галіны ў Новасібірскай вобласці. Аб гэтым расказала намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ала Ламакіна ў час рабочай паездкі беларускай урадавай дэлегацыі ў Новасібірск, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш тавараабарот з Новасібірскай вобласцю па прадуктах харчавання складае амаль $85 млн. Гэта практычна ў 2 разы перавысіла тавараабарот 2022 года. Наш экспартны складнік у такім тавараабароце - амаль палавіна. Гэта сведчыць аб тым, што беларуская прадукцыя запатрабавана ў Новасібірскім рэгіёне", - адзначыла Ала Ламакіна.

Акрамя гандлю асноўнымі прадуктамі харчавання Беларусь плануе лакалізаваць у рэгіёне вытворчасць абсталявання для малочнатаварных комплексаў. "У гэтай вобласці тэма жывёлагадоўлі даволі прыярытэтная. Урад Новасібірскага рэгіёна ўдзяляе такой тэме шмат увагі, а ў нас ёсць нядрэнны вопыт у гэтым. Цяпер мы плануем абмеркаваць тэму лакалізацыі вырабленага абсталявання, якое ў нас ёсць у ААТ "Гомельагракамплект". Прадпрыемства мае шырокую лінейку такога абсталявання. З боку ўрада Новасібірскай вобласці ёсць вялікі інтарэс у арганізацыі сумеснай вытворчасці", - расказала намеснік міністра.

Зацікаўленасць ёсць з двух бакоў, прадоўжыла яна. "Неабходна падлічыць эканамічны складнік гэтага праекта і тады мы будзем гатовы выйсці на рынак названага расійскага рэгіёна. У Расіі ёсць ужо каля 50 дылераў нашага прадпрыемства, яно добра сябе зарэкамендавала. Пакуль рашэнне аб стварэнні сумеснай вытворчасці не прынята, але мы будзем прапрацоўваць такое пытанне, у тым ліку ў рамках гэтага візіту", - падзялілася Ала Ламакіна.

Намеснік міністра таксама расказала, што Беларусь зацікаўлена ў імпарце сельгассыравіны з Новасібірскай вобласці. "Нас цікавіць насенне. Мы купляем алейнае семя рапсу, соевыя бабы, кампаненты для кармоў жывёлам, - адзначыла Ала Ламакіна. - Заўтра мы наведаем кірмаш беларускіх тавараў. На ім будзе прадстаўлена каля 9 прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Гэта нашы флагманы - "Бабуліна крынка", "Малочны свет", Кобрынскі малочны завод і іншыя. Гэта тая прадукцыя, якая ўжо сябе зарэкамендавала. Думаю, што яна спадабаецца жыхарам Новасібірска і наш экспарт будзе толькі павялічвацца".

Урадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам з 26 па 28 красавіка наведвае з рабочым візітам тры расійскія рэгіёны - Новасібірскі, Іркуцкі і Свярдлоўскі. Запланаваны сустрэчы з губернатарамі абласцей, перадача трактароў МТЗ Новасібірскаму рэгіёну, а таксама наведванне шэрага прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі