Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2015

Беларусь мае ўсе шанцы стаць прывабнай юрысдыкцыяй для ўдзельнікаў рынку Форэкс у СНД

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская юрысдыкцыя мае ўсе шанцы стаць прывабнай не толькі для беларускіх удзельнікаў рынку, але і для трэйдараў на ўсёй постсавецкай прасторы. Такое меркаванне выказаў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар офіса афіцыйнага партнёра кампаніі "Альпары" ў Мінску Аляксандр Сабодзін.

Праводзячы паралелі паміж форэкс-заканадаўствам у Расіі і ў Беларусі, эксперт бачыць для такога развіцця падзей адразу некалькі перадумоў. Па-першае, памер статутнага фонду для беларускай форэкс-кампаніі вызначаны на ўзроўні Br2 млрд, у той час як для расійскай - не менш за 100 млн расійскіх рублёў (звыш Br27 млрд). "Гэта значыць у Беларусі лічба ў разы меншая", - падкрэсліў Аляксандр Сабодзін. Акрамя таго, для беларускіх форэкс-кампаній стаўка падатку на прыбытак да сакавіка 2019 года будзе зніжана на 50 працэнтаў, кліенты ж поўнасцю вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку, атрыманага пры правядзенні аперацый на рынку Форэкс.

Аляксандр Сабодзін нагадаў, што кампанія "Альпары" з'яўляецца адным з ініцыятараў распрацоўкі ў Беларусі ўказа нумар 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс", які ўступіць у сілу з сакавіка 2016 года. "Дзякуючы празрыстым правілам работы рынак Форэкс у Беларусі стане больш абароненым ад несумленных кампаній, - канстатаваў фінансавы аналітык. - У доўгатэрміновым плане гэта, вядома ж, крок наперад".

"Мы гатовы прадаўжаць з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі цесную работу, якая будзе накіравана на развіццё галіны", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі