4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер павялічыць пастаўкі сухога малака ў Венесуэлу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Венесуэле.
Гэта тэма разглядалася на сустрэчы 3 снежня Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з генеральным дырэктарам Branza 1800, С.А. Ніса Леві. "Гэта кампанія, якая ўжо ажыццяўляла пастаўкі беларускага сухога малака ў Венесуэлу", - звярнулі ўвагу ў беларускай дыпмісіі ў Каракасе.
У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва, у прыватнасці шляхам нарошчвання аб'ёмаў паставак сухога малака ў Венесуэлу.