Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліс 2023

Беларусь мае намер наладзіць прамкааперацыю з ПАР і паўдзельнічаць там у здабычы карысных выкапняў

Беларусь мае намер наладзіць прамкааперацыю з ПАР і паўдзельнічаць там у здабычы карысных выкапняў

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер наладзіць вытворчую кааперацыю з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і паўдзельнічаць у здабычы карысных выкапняў у гэтай краіне. Аб гэтым заявіў журналістам новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ПАР Ігар Белы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў у час кадравых назначэнняў кіраўнік дзяржавы, асноўнай задачай беларускіх дыпламатаў у Афрыцы будзе развіццё эканамічнага супрацоўніцтва.

"Што датычыцца ПАР, то мы не будзем абмяжоўвацца толькі пастаўкамі нашай прадукцыі. Мы будзем працаваць над вытворчай кааперацыяй - зборкай нашай сельскагаспадарчай тэхнікі ў першую чаргу. Таксама Афрыка - гэта скарбніца. Поўдзень Афрыкі вельмі багаты на карысныя выкапні, а ў нас ёсць вельмі добрыя кампетэнцыі і ў кар'ернай тэхніцы, і ў горнай здабычы. Гэты напрамак таксама не застаецца за кадрам", - расказаў Ігар Белы.

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка - член БРІКС, нагадаў дыпламат. Беларусь у маі падала заяўку на ўступленне ў гэту арганізацыю. "Таму палітычны складнік маёй работы таксама будзе вельмі насычаны. Будзем пашыраць гэты парадак дня, - падкрэсліў пасол. - Калі мы паглядзім на эканоміку, то ПАР - практычна самая развітая краіна Афрыкі, таму перспектывы ёсць".

Ігар Белы па сумяшчальніцтве таксама будзе акрэдытаваны ў якасці пасла Беларусі ў Батсване, Мазамбіку і Намібіі. Прэзідэнт даручыў не пакідаць без увагі і гэтыя краіны. Дарэчы, Мазамбік мае выхад да Індыйскага акіяна, а Намібія - да Атлантычнага.

"Лагістыка цяпер - гэта ахілесава пята нашага знешняга гандлю. Таму будзем вырашаць і лагістычныя пытанні, - дадаў дыпламат. - Эканоміка Мазамбіка падобная з эканомікай Зімбабвэ. У Зімбабвэ ў нас вельмі добрыя рэзультаты, таму маёй задачай будзе перанесці вопыт нашай работы ў Зімбабвэ на Мазамбік і дабіцца такіх жа рэзультатаў".
 
Ігар Белы звярнуў увагу, што на афрыканскім рынку цяпер прысутнічаюць не толькі еўрапейцы. Актыўна ўваходзяць на гэты кантынент, напрыклад, Кітай і В'етнам. "Практычна ўвесь свет усведамляе, што за Афрыкай будучыня і без Афрыкі мы не зможам забяспечыць наш эканамічны рост. Таму канкурэнцыя там вельмі жорсткая, асабліва ў ПАР. Але я думаю, што наша якасная прадукцыя зможа выйграць гэту канкурэнцыю", - перакананы кіраўнік беларускай дыпмісіі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні і назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі