Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Врс 2023

Беларусь лідзіруе сярод краін СНД у рэйтынгу развіцця ІКТ...

Беларусь лідзіруе сярод краін СНД у рэйтынгу развіцця ІКТ...
Фота з архiва
21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лідзіруе сярод краін СНД у рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач на 45-м пасяджэнні Савета аператараў электрасувязі і інфакамунікацый Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС) у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Ткач адзначыў, што ў гэтым годзе дзейнасць Савета аператараў значна актывізавалася. "Тут усе пытанні важныя, але я вылучыў бы падрыхтоўку да Сусветнай канферэнцыі электрасувязі МСЭ у 2025 годзе, абмен вопытам па развіцці лічбавай эканомікі дзяржаў - членаў РСС, а таксама пытанні барацьбы з махлярствам. Адзін з самых распаўсюджаных відаў махлярства - фішынг, калі з дапамогай фальшывых сайтаў зламыснікі крадуць асабістыя даныя, даныя банкаўскіх картак і спісваюць грошы. Для барацьбы з гэтым мы абменьваемся вопытам і прымаем усе неабходныя меры", - сказаў ён.

Паводле слоў першага намесніка міністра, на мерапрыемстве ўдзельнікі абмяняюцца вопытам па будаўніцтве інфраструктуры сетак электрасувязі, у тым ліку па стварэнні новых лічбавых паслуг і сэрвісаў на іх базе. "У рамках рэгіянальнай садружнасці выпрацоўваецца адзіная палітыка - скаардынаваная тэхнічная і тэхналагічная палітыка. Тэхнічнае спалучэнне паміж краінамі Садружнасці заўсёды ёсць. З пункту гледжання ўзроўню развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паводле апошняй ацэнкі, мы былі лідарамі сярод краін СНД. Нам ёсць чым падзяліцца, таму, думаю, калегам гэта будзе цікава. Мы ставім перад сабой задачу яшчэ актыўней развівацца і займаць больш высокія пазіцыі", - падкрэсліў Павел Ткач.

Эфект ад такіх мерапрыемстваў заўсёды даволі высокі, дадаў першы намеснік міністра. "Абмен вопытам у рамках СНД дае магчымасць выбудоўваць напрамкі, па якіх мы будзем у далейшым развівацца. Беларусь славіцца сваёй інфраструктурай, валаконна-аптычнымі лініямі сувязі. Па пранікненні такіх ліній у дамашнія гаспадаркі мы лідзіруем ва ўсёй Еўропе. Іншае пытанне, наколькі эфектыўна можна гэта выкарыстоўваць. Ёсць попыт насельніцтва на электронныя паслугі, таму рост трафіка маланкавы. Паводле нашай ацэнкі, за апошні год насельніцтва стала спажываць больш як на 20 працэнтаў больш трафіка, чым за папярэдні. Відавочна, што гэта задае новыя патрабаванні да інфраструктуры і яе пабудовы", - расказаў ён.

РСС - міжнародная арганізацыя з функцыямі міждзяржаўнага каардынуючага органа СНД у галіне электрычнай і паштовай сувязі. Дзейнасць Савета аператараў электрасувязі і інфакамунікацый РСС накіравана на ўсебаковае супрацоўніцтва, узгодненае развіццё сістэм і сродкаў сувязі дзяржаў - удзельніц Садружнасці, укараненне новых паслуг і тэхналогій, павышэнне эфектыўнасці кіравання якасцю паслуг электрасувязі і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі