Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Сак 2016

Беларусь гатова супрацоўнічаць з Арлоўскай вобласцю ў сферы будаўніцтва і прамкааперацыі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з Арлоўскай вобласцю ў сферы будаўніцтва і прамысловай кааперацыі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Вадзімам Патомскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі разлічваем, што гэты візіт дэлегацыі Арлоўскай вобласці ў Беларусь паслужыць новым зыходным пунктам у развіцці нашых адносін. Беларусь цэніць той узровень супрацоўніцтва, які дасягнуты", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Так, беларускія спецыялісты гатовы ўдзельнічаць у праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў у Арлоўскай вобласці. Пры ўдзеле Беларусі ў Расіі вядзецца будаўніцтва аб'ектаў рознага прызначэння, у тым ліку ўзводзяцца жылыя мікрараёны. "У нас ёсць магчымасць прапанаваць добрыя праекты і будаўнічыя матэрыялы, поўнасцю забяспечыць усім неабходным сферу жыллёвага будаўніцтва", - дадаў прэм'ер-міністр.

Закранаючы пытанні прамысловай кааперацыі, Андрэй Кабякоў выказаў меркаванне, што бакі маглі б рэалізаваць выгадныя машынабудаўнічыя праекты. Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні паставак ліфтавага абсталявання для будаўніцтва новага жылля, а таксама па праграмах мадэрнізацыі і замены ліфтаў у Арлоўскай вобласці.

Андрэй Кабякоў таксама прапанаваў абмеркаваць перспектывы паставак беларускай тэхнікі ў Арлоўскую вобласць. "У нас ёсць магчымасць поўнасцю забяспечыць патрэбнасці вобласці ў сучаснай грузавой, кар'ернай, пасажырскай, лесапрамысловай, дарожна-будаўнічай, камунальнай тэхніцы. Па любым з напрамкаў у нас ёсць сур'ёзныя рэзультаты, мы паспяхова гандлюем усімі відамі тэхнікі", - сказаў кіраўнік урада. Акрамя таго, Беларусь гатова рэалізоўваць транспарт, які працуе на газаматорным паліве.

Адной са сфер супрацоўніцтва з'яўляецца аграрная галіна. Разглядаюцца магчымасці пашырэння партнёрства ў АПК, у тым ліку па павелічэнні паставак беларускай тэхнікі ў Арлоўскую вобласць. Размова таксама ідзе аб сумеснай распрацоўцы тэхналогій вытворчасці прэпаратаў для сельскай гаспадаркі, партнёрстве ў галіне селекцыі. Будзе развівацца супрацоўніцтва ў галіне навукі, адукацыі, культуры.

Вадзім Патомскі падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём дэлегацыі Арлоўскай вобласці.

Па выніках перагавораў паміж урадамі Беларусі і Арлоўскай вобласці падпісана пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі