20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 20 кастрычніка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя ў Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Абдулахі Ібаіквалам Шэху. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі стан двухбаковых адносін і абмяняліся думкамі адносна актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і адукацыйнай сферах. Асаблівы акцэнт быў зроблены на развіцці супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.
Беларускі бок выказаў гатоўнасць аказаць садзейнічанне нігерыйскаму боку ў рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Нігерыі, прадстаўленай прэзідэнтам Бола Цінубу ў жніўні 2023 года.