Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2022

Беларусь дапаможа Тыве ў будаўніцтве малочна-таварнай фермы

Беларусь дапаможа Тыве ў будаўніцтве малочна-таварнай фермы

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дапаможа Тыве ў будаўніцтве малочна-таварнай фермы. Аб гэтым расказаў журналістам кіраўнік Рэспублікі Тыва Расійскай Федэрацыі Уладзіслаў Хавалыг па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік расійскага рэгіёна адзначыў, што ў дэлегацыі, якая прыехала ў Беларусь, вельмі вялікая праграма, і магчыма яшчэ з'яўленне тых ці іншых канкрэтных дамоўленасцей.

"Дакладна мы дамовіліся, што на тэрыторыі рэспублікі будзе пабудавана малочна-таварная ферма з пагалоўем не менш як 200", - заявіў Уладзіслаў Хавалыг.

Паводле яго слоў, гэта ферма будзе ў тым ліку ўкамплектавана абсталяваннем, якое вырабляецца ў Беларусі, а таксама беларускай жывёлай. Рэалізаваць праект плануецца на працягу года, а затым гэты вопыт можна будзе тыражаваць.

Уладзіслаў Хавалыг растлумачыў, што Тыва забяспечвае сябе мясам, але адносна малака свае патрэбнасці не закрывае. "Таму мы хацелі б цяпер, аб чым мы дамовіліся, што беларускі бок будзе дапамагаць у будаўніцтве малочна-таварных ферм, аснашчэннем. У гэтым напрамку мы хацелі б поўнасцю ў сябе закрыць патрэбнасці адносна малака і малочных вырабаў за кошт стварэння сваёй базы. У вас вялікі вопыт", - сказаў ён.

Ёсць магчымасці і для супрацоўніцтва ў іншых галінах. Для здабыўной галіны патрэбна розная кар'ерная тэхніка. "Здабыўныя прадпрыемствы ў нас знаходзяцца ў таежнай лясістай частцы нашай рэспублікі. Адпаведна, трэба будаваць дарогі, дарожная тэхніка патрэбна. Магчыма, будзем разглядаць разам з інвестарамі ўдзел беларускіх кампаній у бадаўніцтве горна-абагачальнай фабрыкі", - расказаў Уладзіслаў Хавалыг.

Улічваючы вялікія запасы лесу, якімі валодае Тыва, разглядаецца магчымасць будаўніцтва дрэваапрацоўчай фабрыкі, прадукцыю якой, улічваючы лагістыку, будзе зручна экспартаваць у тым ліку ў Кітай.

"І прадукцыю машынабудавання, у іншых галінах мы таксама будзем разглядаць (супрацоўніцтва з Беларуссю. - Заўвага БЕЛТА). У нас цяпер пачынаецца, можна сказаць, будаўнічы бум. Не хапае рабочых рук, будаўнікоў, адпаведных кампетэнцый. Мы таксама хацелі б разглядаць пытанне аб прыцягненні беларускіх будаўнікоў для ўзвядзення розных аб'ектаў", - дадаў кіраўнік расійскага рэгіёна.

Як расказаў журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, для Беларусі важна супрацоўніцтва з любым расійскім рэгіёнам, у тым ліку і з Рэспублікай Тыва. "Па выніках мінулага года мы рэалізавалі ў Расійскую Федэрацыю нашай сельскагаспадарчай прадукцыі больш чым на $4,5 млрд, рост - 11 працэнтаў. А ў Сібірскую федэральную акругу, часткай якой з'яўляецца і Тыва, Беларусь паставіла сельгаспрадукцыі на суму большую за $100 млн", - звярнуў увагу ён.

Паводле яго слоў, асаблівую цікавасць расійская дэлегацыя праявіла да ўзаемадзеяння ў будаўніцтве невялікіх малочна-таварных ферм (прыкладна на 200 галоў). "У нас ёсць гатовая праектная дакументацыя. Мы гатовы даўкамплектаваць такія фермы беларускім даільным і халадзільным абсталяваннем, жывёлай, і ў далейшым супрацоўніцтва прадаўжаць", - сказаў першы намеснік міністра.

Беларускі бок таксама прапанаваў прыняць на базе вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю любую дэлегацыю Рэспублікі Тыва, па любой сельскагаспадарчай спецыяльнасці для таго, каб падрыхтаваць і перападрыхтаваць спецыялістаў, якія змогуць працаваць у новых умовах вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У мінулым годзе, нават нягледзячы на пандэмію, у Беларусі прайшлі навучанне каля 250 спецыялістаў і кіраўнікоў з 15 рэгіёнаў Расіі.

Акрамя таго, кіраўнік расійскага рэгіёна быў запрошаны прыехаць яшчэ раз у Беларусь у чэрвені і наведаць спецыялізаваную выстаўку "Белагра", каб на месцы азнаёміцца з аграпрамысловым патэнцыялам Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі