4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" афармляе дакументы з расійскай кампаніяй на прапампоўванне першай партыі нафты, што закупляецца па цане без прэміі, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".
"Работа па заключэнні кантрактаў на пастаўку вуглевадароднай сыравіны з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь па цане, што выключае прэмію пастаўшчыкам, прадаўжаецца. Сёння афармляюцца дакументы з расійскай кампаніяй на прапампоўванне першай партыі нафты, закупляемай па цане без прэміі", - паведамілі ў "Белнафтахіме".
У канцэрне таксама праінфармавалі, што аб'ём сыравіны, які чакаецца для пастаўкі ў бліжэйшы час, а таксама накопленыя рэсурсы дадуць магчымасць забяспечыць няспынную работу айчынных нафтаперапрацоўчых заводаў у студзені 2020 года.
Як паведамлялася, Расія 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. У "Белнафтахіме" заявілі, што гатовы забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб'ёме. Экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынены.