Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Крс 2024

Беларусь дамовілася аб буйных пастаўках тэхнікі ў Нікарагуа

Беларусь дамовілася аб буйных пастаўках тэхнікі ў Нікарагуа
Фота з архiва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дамовілася аб буйных пастаўках тэхнікі ў Нікарагуа па выніках візіту ў гэту краіну дэлегацыі на чале з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Ягоравым, паведамляе БЕЛТА.

У Міністэрстве замежных спраў Нікарагуа адбылася падагульняючая сустрэча з беларускай дэлегацыяй і падпісанне дакументаў.

Саветнік Прэзідэнта Нікарагуа па інвестыцыях, гандлі і міжнародным супрацоўніцтве Лаўрэана Факунда Артэга Мурылья выказаў удзячнасць кіраўнікам абедзвюх дзяржаў за магчымасць прыняць прадстаўнічую беларускую дэлегацыю. Ён адзначыў, што вынікам праведзенай работы стала падпісанне кантрактаў і мемарандумаў аб пастаўках беларускай тэхнікі - дарожнай, камунальнай, будаўнічай, пажарнай, а таксама грузавікоў (агульная колькасць тэхнікі - 790 адзінак) і сельскагаспадарчага абсталявання. З боку Нікарагуа дакументы падпісалі міністэрствы сельскай гаспадаркі, транспарту, будаўніцтва, унутраных спраў, муніцыпалітэты, армія, паліцыя. Таксама нікарагуанскі бок разлічвае атрымаць ад Беларусі крэдытную лінію на суму прыкладна $100 млн для фінансавання паставак.

"Мы ўдзячныя ўраду Беларусі за падтрымку Нікарагуа. Гэта гістарычны прэцэдэнт, які будзе збліжаць нашы народы. Мы будзем прыцягваць беларускія кампаніі для далейшай работы ў Нікарагуа і рэгіёне", - падкрэсліў Лаўрэана Факунда Артэга Мурылья.

Аляксандр Ягораў падзякаваў нікарагуанскаму боку за цёплы прыём. "Мы правялі некалькі дзён перагавораў, у выніку якіх нашы папярэднія дамоўленасці былі істотна пашыраны. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды гаворыць, што галоўнае ў рабоце - гэта яе вынік. Мы бачым гэты вынік у падпісаных дакументах. І не спыняемся на дасягнутым. Будуць яшчэ кантракты, будуць арганізаваны зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі ў Нікарагуа", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі