Дакумент быў падпісаны ў час сустрэчы міністра фінансаў Уладзіміра Амарына са старшынёй агенцтва Ян Янам. Пагадненне прадугледжвае правядзенне CCXI ацэнкі Беларусі, прысваенне і суправаджэнне крэдытнага рэйтынгу па кітайскай нацыянальнай рэйтынгавай шкале. Дзякуючы падпісанню дакумента Беларусь атрымала магчымасць размяшчаць аблігацыі на фінансавым рынку Кітая.
На сустрэчы бакі таксама абмяняліся вопытам у галіне прысваення міжнародных рэйтынгаў, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, магчымасці прысваення крэдытных рэйтынгаў беларускім рэзідэнтам.
Уладзімір Амарын таксама правёў перагаворы з намеснікам старшыні Народнага банка Кітая Пань Гуншэнем. У час іх узгоднены алгарытм сумесных дзеянняў па выпуску дзяржаўных каштоўных папер Беларусі на кітайскім рынку. Беларускі бок атрымаў адпаведны дазвол ад Народнага банка.