2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала другі транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
"У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі 2 чэрвеня на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сродкі другога траншу дзяржаўнага фінансавага крэдыту ў суме, эквівалентнай $0,5 млрд", - гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамлялася, пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай $1 млрд, было падпісана 21 снежня 2020 года. Першы транш крэдыту ў памеры $500 млн Мінфін атрымаў 30 снежня.