5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны электронны павільён Беларусі адкрыўся на кітайскай пляцоўцы Douyin (аналаг папулярнага сэрвісу з кароткаметражнымі відэа і прамымі трансляцыямі TikTok), паведамілі БЕЛТА ў Пасольстве Беларусі ў КНР.
У цырымоніі адкрыцця нацыянальнага павільёна прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Юрый Сянько. У прамым эфіры дыпламат прэзентаваў беларускую прадукцыю.
Усяго за гадзіну анлайн-трансляцыі эфір пасла паглядзелі больш за 1,3 млн чалавек, а агульная сума продажаў беларускага шакаладу і снэкаў перасягнула 900 тыс. кітайскіх юаняў, або каля $135 тыс.
"Асартымент прадукцыі пастаянна абнаўляецца і ў бліжэйшы час папоўніцца малочнай, кандытарскай і алкагольнай прадукцыяй і касметыкай з Беларусі", - адзначылі ў дыпмісіі.