30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі і Нацыянальны банк абмяркоўваюць з Міжнародным валютным фондам фінансавую падтрымку ў сувязі з выклікамі, што стаяць перад эканомікай краіны з-за пагаршэння глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміі каранавіруса, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.
Размова ідзе аб інструменце хуткага фінансавання МВФ, які прызначаны для аказання краінам - членам фонду дапамогі для падтрымкі мер палітыкі ўлад па пераадоленні сітуацый, што патрабуюць экстранных дзеянняў.
Раней МВФ заяўляў аб гатоўнасці прадаставіць да $40 млрд на гэтыя мэты краінам з сярэднім узроўнем даходу, улічваючы рэзкае пагаршэнне глабальнай эканамічнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Зыходзячы з умоў доступу да інструмента хуткага фінансавання, Беларусь можа прэтэндаваць на суму, эквівалентную прыкладна $900 млн.