Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Стд 2016

Беларусь абмяркоўвае з Марока перспектывы ўдзелу ў інфраструктурных праектах

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Марока разглядаюць напрамкі актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова ў час візіту беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым у Каралеўства Марока, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з міністрам па пытаннях абсталявання, транспарту і лагістыкі Каралеўства Марока Азізам Раба абмеркаваны магчымасці і перспектывы ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Марока, а таксама правядзення рэгіянальнай выстаўкі беларускіх тавараў у Каралеўстве. Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы абмену візітамі міністраў транспарту дзвюх краін і дэлегацый дзелавых колаў.

Адбыўся першы раўнд беларуска-мараканскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Мараканскую дэлегацыю ўзначаліў генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Насер Бурыта. Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-мараканскага супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. Перададзена запрашэнне міністра замежных спраў Уладзіміра Макея мараканскаму калегу наведаць Беларусь.

Бакі выказалі задаволенасць узроўнем узаемадзеяння па лініі міжнародных арганізацый. Разгледжаны пытанні пашырэння дагаворна-прававой базы, актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне эканомікі і гандлю, у тым ліку стварэння сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама сустрэўся з кіраўніцтвам Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Марока, Гандлёва-прамысловай палаты Касабланкі і Усеагульнай федэрацыі прадпрымальнікаў Марока. Абмеркаваны пытанні актывізацыі супрацоўніцтва паміж бізнес-супольнасцямі дзвюх краін, уключаючы абмен візітамі прадстаўнікоў дзелавых колаў, стварэнне дзелавога савета, арганізацыю выстаўкі беларускіх тавараў у Марока.

Праведзена сустрэча з кіраўніцтвам кампаніі-вытворцы фасфатаў "OCP Group". Абмеркаваны магчымасці выкарыстання беларускай тэхнікі вытворчасці ААТ "БелАЗ" на кар'ерах кампаніі, уключаючы рэалізацыю падпісаных ужо і перспектывы заключэння новых кантрактаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі