26 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Зімбабвэ маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай 26 ліпеня ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Зімбабвэ ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве Майкам Нікаласам Санго.
"Бакі выказалі задавальненне ўзроўнем існуючага палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, - адзначылі ў прэс-службе. - На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы і развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін".
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Зімбабвэ ўстаноўлены 16 красавіка 1992 года. Па выніках 2015 года аб'ём тавараабароту склаў $2,7 млн.