Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Крс 2022

Беларусь і В'етнам рыхтуюць візіты на высокім узроўні

Беларусь і В'етнам рыхтуюць візіты на высокім узроўні
Фота з архiва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам абмяркоўваюць перспектывы паглыблення гандлёва-эканамічных сувязей. Гэта пытанне стала адной з тэм сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў В'етнаме Уладзіміра Баравікова з намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Данг Хоанг Анам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі вядучых беларускіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у міжнароднай выстаўцы Vietnam Expo.

"У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы паглыблення гандлёва-эканамічных сувязей, ход рэалізацыі актуальных двухбаковых праектаў, а таксама падрыхтоўку маючых адбыцца візітаў на высокім узроўні", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

У час сустрэчы, адзначылі ў МЗС, была падкрэслена наяўнасць значнага патэнцыялу для інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў рамках дамоўленасцей, дасягнутых па выніках апошняга пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Як паведамлялася, гэтымі днямі Уладзімір Баравікоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту В'етнама Нгуен Суан Фуку. Бакі сцісла абмеркавалі перспектыўныя напрамкі для развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва, а таксама графік сумесных мерапрыемстваў, нацэленых на яго далейшую інтэнсіфікацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі