Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Крс 2017

Беларусь і В'етнам маюць намер ствараць СВ і выходзіць на рынкі трэціх краін

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам маюць намер ствараць сумесныя вытворчасці і выходзіць на рынкі трэціх краін, у першую чаргу - у рэгіёне Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў В'етнаме Уладзіміра Гошына з міністрам грамадскай бяспекі В'етнама То Ламам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Абмяркоўваючы перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу стварэнню сумесных вытворчасцей і выхаду на рынкі трэціх краін, у першую чаргу ў рэгіёне АСЕАН", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У цэлым абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту дэлегацыі Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама ў Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі