27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбылося ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускую частку камісіі ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, в'етнамскую - намеснік міністра прамысловасці і гандлю Хаанг Куок Выонг.
Абмеркаваны вынікі рэалізацыі падагульняючага пратакола адзінаццатага пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам у эканамічнай сферы на 2013-2015 гады. Бакі разгледзелі ўзаемадзеянне па шырокім спектры беларуска-в'етнамскіх адносін, уключаючы пытанні палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фінансаў і інвестыцый, навукі і тэхналогій, медыцыны, адукацыі і падрыхтоўкі кадраў, культуры, інфармацыі, спорту і турызму, рэгіянальнага супрацоўніцтва і іншыя.
Па выніках мерапрыемства падпісаны пратакол 12-га пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.