7 лютага, Мінск /Кар. ЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў наведаў горад Пакш, дзе размешчана венгерская АЭС "Пакш". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Венгрыі.
Дыпламат правёў перагаворы з кіраўніцтвам АЭС, а таксама азнаёміўся з работай атамнай электрастанцыі, сістэмамі бяспекі, наведаў пляцоўку, выдзеленую пад будаўніцтва новай АЭС "Пакш-2" з двума энергаблокамі тыпу ВВЭР-1200.
Акрамя таго адбылася сустрэча пасла з міністрам без партфеля, адказным за праектаванне, будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю двух новых блокаў Янашам Шулі. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці беларуска-венгерскага супрацоўніцтва ў сферы атамнай энергетыкі, у тым ліку па абмене вопытам паміж беларускімі і венгерскімі спецыялістамі ў галіне эксплуатацыі АЭС і ўтылізацыі ядзерных адходаў.
Былі таксама абмеркаваны перспектывы падпісання новых двухбаковых дакументаў і ажыццяўлення абмену візітамі на бліжэйшую перспектыву.