5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Чабам Балагам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час сустрэчы бакі асаблівую ўвагу ўдзялілі паглыбленню гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама перспектывам пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы пасажырскіх авіяперавозак.
"Дэталёва пытанні плануецца разгледзець на 9-м пасяджэнні беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое пройдзе 6 лістапада ў Мінску", - адзначылі ў прэс-службе.