Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2023

Беларусь і Іванаўская вобласць абмеркавалі інвестсупрацоўніцтва і пашырэнне кааперацыйных сувязей

Беларусь і Іванаўская вобласць абмеркавалі інвестсупрацоўніцтва і пашырэнне кааперацыйных сувязей
Фота "Беллегпрама"

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з удзелам старшыні "Беллегпрама" Таццяны Лугіной і намесніка старшыні ўрада Іванаўскай вобласці Расіі Юліi Васільевай адбылося пасяджэнне сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іванаўскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне.

У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і пашырэння кааперацыйных сувязей. Бакі адзначылі дынамічнае развіццё ўзаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Іванаўскай вобласці.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2022 годзе тавараабарот Беларусі і Іванаўскай вобласці РФ павялічыўся амаль на палову ў параўнанні з 2021 годам, у першым квартале 2023 года тавараабарот вырас амаль на дзве трэці ў параўнанні з адпаведным перыядам 2022 года.

У рамках пасяджэння падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі і АНА "Агенцтва па прыцягненні інвестыцый у Іванаўскую вобласць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі