Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2015

Беларусь і Украіна маюць намер усяляк садзейнічаць развіццю ўзаемнага гандлю

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Украіна маюць намер усяляк садзейнічаць развіццю ўзаемнага гандлю. Размова аб гэтым ішла сёння ў Кіеве ў час беларуска-ўкраінскіх кансультацый па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, украінскую - намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Максім Няфёдаў. У кансультацыях таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка.

"Бакі дамовіліся ўмацоўваць двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва, усяляк садзейнічаць развіццю ўзаемнага гандлю, пашыраць пастаўкі на рынкі дзвюх краін прадукцыі беларускіх і ўкраінскіх вытворцаў, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Па выніках сустрэчы прынята сумеснае рашэнне прадоўжыць актыўную работу па зняцці бар'ераў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, стварэнні спрыяльных умоў для шматпланавага супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Украіны".

У гэты ж дзень у пасольстве Беларусі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі дзелавых колаў, якія прасоўваюць на ўкраінскі рынак беларускую прадукцыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі