10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанціна Шульгана з паслом Турцыі ў Беларусі Мустафой Азджанам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Мінсувязі.
"Былі адзначаны дасягнутыя дадатныя вынікі супрацоўніцтва ў тэлекамунікацыйнай сферы паміж Беларуссю і Турцыяй, а таксама абмеркаваны актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў сферы сувязі і інфарматызацыі", - гаворыцца ў паведамленні.