Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2016

Беларусь і Туркменістан сумесна рэалізуюць праект па стварэнні беспілотных авіяцыйных комплексаў

11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан сумесна рэалізуюць высокатэхналагічны праект стварэння на туркменскай тэрыторыі беспілотных авіяцыйных комплексаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны дасягнулі адчувальных поспехаў у навукова-тэхнічным узаемадзеянні. Сумесна рэалізуецца высокатэхналагічны праект стварэння ў Туркменістане беспілотных авіяцыйных комплексаў. Прапануем развіваць гэты напрамак", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў час беларускай Нацыянальнай выстаўкі ў Ашхабадзе ў снежні 2015 года была прадэманстравана новая лінейка мадэлей лятальных апаратаў такога тыпу.

На думку Прэзідэнта, перспектыўным рэзервам навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва застаюцца пакуль незадзейнічаныя ў поўнай меры сумесныя праекты ў сферы камп'ютарных тэхналогій. Беларускія ІТ-кампаніі гатовы прадаўжаць укараненне сучасных тэхналогій у розныя галіны. Размова ідзе аб сістэмах электроннага дакументаабароту, кантролю аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце, інвентарызацыі жылога фонду Ашхабада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі