Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Кст 2016

Беларусь і Татарстан абмяркоўваюць магчымасць стварэння сумесных нафтахімічных вытворчасцей

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Татарстан абмяркоўваюць магчымасць стварэння сумесных нафтахімічных вытворчасцей. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў, паведамляе БЕЛТА.

Падводзячы вынікі перагавораў, якія прайшлі ў рамках візіту дэлегацыі Татарстана ў Беларусь, Рустам Мініханаў адзначыў, што бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў нафтахімічнай галіне. У прыватнасці, разглядаліся магчымасці стварэння сумесных нафтахімічных вытворчасцей. "Для нас гэта цікава", - падкрэсліў ён. Акрамя таго, татарстанскі бок зацікаўлены ў развіцці сеткі АЗС на тэрыторыі Беларусі. "Мы тут пабудавалі ўжо 17 заправачных станцый, яшчэ чатыры плануем пабудаваць", - праінфармаваў Прэзідэнт Татарстана.

Паводле яго слоў, абмяркоўваюцца таксама сумесныя праекты з "Белкамунмашам" і Мінскім маторным заводам. Акрамя таго, Татарстану цікавы вопыт Беларусі ў развіцці аграпрамысловага комплексу і сельгасмашынабудавання.

Адказваючы на пытанне, ці ствараюць адзін аднаму прамую канкурэнцыю МАЗ і КамАЗ, Рустам Мініханаў, адзначыў, што ў многіх сегментах яны працуюць у адной нішы. Раней абмяркоўвалася пытанне аб інтэграцыі двух прадпрыемстваў. "Але па тых ці іншых прычынах гэтага не адбылося, добра гэта ці дрэнна - не мне судзіць", - сказаў ён. Таксама Прэзідэнт Татарстана дадаў, што два прамысловыя гіганты пры жаданні могуць працаваць на рынках разам. "Асартыментны пералік можна падзяліць - хто якія аўтамабілі вырабляе. Пры жаданні ўсё рэальна, трэба адзін аднаго чуць, паколькі можна было б значна ўніфікаваць платформы, адаптаваць кампаненты. Гэта сабекошт, затраты, гэта ўніфікацыя. Гэтым усё роўна трэба займацца, інакш канкурэнцыю вытрымаць вельмі складана", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі