26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне сумесных вытворчасцей абмяркоўвалі на сустрэчы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр камерцыі Тайланда Апірадзі Тантрапорн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку паставак прадукцыі на рынкі дзвюх краін і стварэння сумесных вытворчасцей.
Міністры закранулі таксама перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Тайланда ў інтэграцыйных аб'яднаннях і міжнародных арганізацыях, абмяняліся думкамі па актуальных тэмах сусветнага парадку дня.
Сустрэча адбылася ў ходзе візіту ў Беларусь урадавай дэлегацыі Тайланда. Праграмай прадугледжаны сустрэчы ў Савеце Міністраў, Мінпраме, наведванне прамысловых прадпрыемстваў.